Раён заняў 2-е месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю падпіскі на выданні “Педагагічнай прэсы” ў другім паўгоддзі 2025 года і атрымаў заахвочвальны дыплом за высокія паказчыкі падпіскі на часопіс “Спорт time”.
Начальнік аддзела адукацыі Хойніцкага райвыканкама Людміла Тупіца падзякавала за прызы і запэўніла, што цеснае інфармацыйнае супрацоўніцтва працягнецца:
— Мы заўсёды рады журналістам “Настаўніцкай”, тым больш што нашым педагогам ёсць чым падзяліцца з калегамі.
І гэта сапраўды так. У Хойніцкім санаторным садзе працуе творчы калектыў. Па словах загадчыцы Марыі Вяргейчык, яны ўвесь час удасканальваюць свае прафесійныя навыкі і прапануюць новыя выхаваўчыя праекты. У прыватнасці, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Іна Шут рэалізуе праект па энергазберажэнні.
У Віцьеўскай сярэдняй школе Хойніцкага раёна працуюць маладыя педагогі, якія для павышэння функцыянальнай адукаванасці распрацавалі мабільны дадатак “Фокус”. Настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Віталь Цішкевіч і настаўніца гісторыі Вікторыя Лукша прапануюць вучням развіваць матэматычную, чытацкую, прыродазнаўчанавуковую, фінансавую адукаванасць з дапамогай тэставых заданняў. Дзеці з задавальненнем іх выконваць у пазаўрочны час. Пры стварэнні дадатку настаўнікі звярнуліся да інструментаў штучнага інтэлекту.
Больш падрабязна чытайце ў найбліжэйшых нумарах “Настаўніцкай газеты”.
Афіцыйны канал
выдавецкага дома «Педагагічная прэса»
